У цэнтры Мінска таксі ўрэзалася ў будынак Беларускай чыгункі
Аварыя ў Мінску
У цэнтры Мінска таксоўка ўрэзалася ў будынак, бо кіроўца страціў прытомнасць, паведамляе ДАІ.
Аварыя адбылася а 14-й гадзіне 30 чэрвеня. 43-гадовы кіроўца аўтамабіля Kia ехаў па вуліцы Свярдлова, калі страціў прытомнасць. Машына ўрэзалася ў дом №28 — будынак Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.
Мужчыну даставілі ў медустанову для абследавання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.