У цэнтры Мінска затрымалі былога палітвязня Змітра Дашкевіча

Вось што распавяла Еўрарадыё жонка Змітра Наста Дашкевіч:


"У "Маладога фронту" цяпер ідзе кампанія па перайменаванні плошчы Леніна. Збор подпісаў пачаўся пасля Дзядоў. Сёння быў перадапошні дзень... Ён быў затрыманы ля ГУМа ў Менску. Зміцер з паплечнікамі збіраў подпісы. Ім сказалі: ці разыходзьцеся, ці мы вас забіраем. Зміцер адправіў тых, хто быў з ім і застаўся адзін".



Па словах Насты Дашкевіч, Зміцер патэлефанаваў ёй і сказаў, што яго ў аўтобусе вязуць у Цэнтральны РУУС.

Зміцер Дашкевіч выйшаў на волю ў канцы жніўня 2013-га. У зняволенні ён знаходзіўся ад снежня 2010 года. Цяпер Дашкевіч знаходзіцца пад прэвентыўным наглядам і невядома, якія будуць для яго наступствы гэтага затрымання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі