У цэнтры Тбілісі зноў разганялі масавую акцыю пратэсту
Паліцыя выкарыстала вадамёты, слёзацечны газ і спецгук / Reuters
У цэнтры Тбілісі зноў разганялі масавую акцыю пратэсту, у якой удзельнічалі дзясяткі тысяч чалавек. Пратэстоўцы ў чарговы раз спрабавалі прарвацца ў парламент, адбыліся сутыкненні. Супраць удзельнікаў пратэстаў выкарысталі спецсродкі, у тым ліку слёзацечны газ, вадамёты і нават "акустычную гармату".
З-за таго, што групы пратэстоўцаў дзейнічалі няўзгоднена (а яшчэ апазіцыянеры заявілі пра правакатараў), сілавікам удалося іх спачатку адагнаць ад будынка парламента, а пасля пачаць "зачыстку" прылеглых вуліц, на якіх з'явіліся барыкады. Сутычкі працягваліся і ўначы. Пацярпелыя ёсць з абодвух бакоў.
Масавая акцыя прайшла і ў Батумі, дзе сутыкненняў з паліцыяй не было.
Гэта быў другі дзень пратэстаў у Грузіі, у першы таксама была спроба прарыву ў парламент і сутыкненні. Людзі пратэстуюць супраць прынятага парламентам у першым чытанні законапраекта "аб замежных агентах".
За два дні паліцыя затрымала больш за 130 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.