У Чачні Амрыеў павінен абвергнуць свае заявы пра катаванні ў паліцыі

У Чачні Амрыеў павінен абвергнуць свае заявы пра катаванні ў паліцыі

Міністэрства ўнутраных спраў па Чачэнскай Рэспубліцы (ЧР) выступіла з каментаром наконт затрымання Мурада Амрыева

Чэмпіёна свету па змяшаных баявых мастацтвах (ММА) Мурада Амрыева, затрыманага ўвечары 7 чэрвеня ў Добрушы, перадалі прадстаўнікам МУС Чачні. Праваабаронцы лічаць, што спартоўца пераследуюць за яго заявы пра катаванні ў чачэнскай паліцыі. 

У каментары МУС па ЧР гаворыцца, што Амрыева абвясцілі ў вышук за выкарыстанне заведама падробленага дакумента. Сам ён у паліцыю для паказанняў так і не з'явіўся. Сёлета на пачатку чэрвеня спартоўца затрымалі ў Бранску.

"Праваахоўнікі Бранскай вобласці пасля затрымання М.Амрыева, як і належыць, паведамілі пра гэта ініцыятару вышуку. Два аператыўнікі МУС па ЧР, а не спецназ, як пісалі некаторыя журналісты, пасля атрымання камандзіровачных пасведчанняў і пастановы аб прывадзе адшукванага выехалі ў Бранскую вобласць. Мурада Амрыева павінны былі даставіць да ініцыятара вышуку ў Чачэнскую Рэспубліку для дачы ім паказанняў", — паведамляецца ў афіцыйным каментары.

Чачэнская паліцыя падкрэслівае, што ні пад якую амністыю Амрыеў трапіць не мог, бо "для гэтага чалавек павінен прызнацца і раскаяцца ў зробленым". 

МУС Чачні абвяргае звесткі пра катаванні Амрыева ў паліцыі Грознага. "Пасля той публікацыі міністрам унутраных спраў па ЧР Р.Ш. Алханавым была прызначаная службовая праверка, якую ён даручыў правесці супрацоўнікам аператыўна-вышуковай часткі ўласнай бяспекі ведамства. Па матэрыялах праверкі следчымі органамі вынесена працэсуальнае рашэнне, пасля чаго МУС па ЧР падало пазоў у суд аб абароне гонару і годнасці, дзелавой рэпутацыі міністэрства. Суд часткова задаволіў пазоў МУС па ЧР і вынес рашэнне абавязаць М.Амрыева абвергнуць апублікаваны ім зварот", — падкрэсліваецца на сайце чачэнскай паліцыі. 

Паведамляецца, што цяпер Амрыеў у суправаджэнні аператыўнікаў знаходзіцца ў шляху па дарозе ў Чачню.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі