У чацвер у Беларусі захаваецца халаднаватае надвор’е з дажджамі

У чацвер у Беларусі захаваецца халаднаватае надвор’е з дажджамі

У бліжэйшыя суткі, 7 ліпеня ў Беларусі будзе хмарна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы.

Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні 5-10 метраў за секунду, магчымыя парывы да 14 метраў за секунду, па паўднёвым захадзе месцамі парывы да 15-18 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 9-14 градусаў цяпла, а ўдзень чакаецца +15 +21 градус, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі