У чаканні “збеглых”, выбараў і кітайскіх грошай — эфір з Турарбекавай
Роза Турарабекава / Фота з архіва
Расійскі самалёт А-50 як паляцеў колькі дзён таму сустракаць Лукашэнку з Кітая, так некуды і знік. Кажуць, нешта пайшло не так і ён дагэтуль чакае беларускага турыста з Паднябеснай на рамонтным заводзе ў Таганрогу. Дарэчы, прапаганда так ужо нахвальвала кітайскія падарункі, якія той турыст прывёз, але неяк усё без падрабязнасцяў. А дакументаў у Пекіне ўсё ж нападпісвалі, вось толькі каму яны больш выгадныя, застаецца пад пытаннем.
Што цікавага ўтрымліваюць дакументы, падпісаныя ў Пекіне, і якія выгады ды пагрозы яны нясуць? Навошта КДБ ды іншыя карныя органы працягваюць даказваць ператрусамі і праверкамі, што ў Мачулішчах нічога не адбылося? Як рэжым рыхтуецца да чарговых выбарчых кампаній і ці працуе рэкламная кампанія па вяртанні беларусаў, якія выехалі з краіны? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.