У Чаркасах затрымлівалі беларускіх журналістаў (відэа)
Гэта здарылася падчас разгону сілавікамі мясцовага Еўрамайдана.
Як заявіў Саюз польскіх журналістаў, затрыманыя два супрацоўнікі польскага тэлеканала "Белсат" Сяргей Марчык і Юрый Высоцкі. Марчык быў паранены, у яго моцна разбітая галава. Абодва журналісты з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі. Як адзначае УНІАН, беларусаў могуць дэпартаваць не ў Польшчу, а ў Беларусь.
Паведамляецца, што журналісты "Белсата" здымалі вялікі рэпартаж пра пратэсты і працу журналістаў. Высоцкі знаходзіцца ў міліцыі, Марчык — у шпіталі, але там прысутнічаюць міліцыянты. У журналістаў забралі тэхніку і дакументы.
Журналісты былі акрэдытаваныя, як супрацоўнікі польскага тэлебачання TVP, структурнай адзінкай якога з'яўляецца Белсат.
Польскія журналісты рыхтавалі ў Чаркасах акцыю пратэсту. Як стала вядома Еўрарадыё, Сяргея Марчыка і Юрыя Высоцкага ўжо вызвалілі. Яны едуць у Кіеў.
Украінскія сілавікі пайшлі ў контратаку: затрыманыя дзясяткі людзей (відэа)
Фота — belsat.eu