У чарнобыльскім горадзе Прыпяць стварылі лічбавы “начны клуб” (відэа)

У чарнобыльскім горадзе Прыпяць стварылі лічбавы “начны клуб” (відэа)

У Чарнобыльскай зоне адкрылі digital-скульптуру ARTEFACT, якая нагадвае атмасферу начнога клуба. Як паведамляе ўкраінская служба Радыё Свабода, інтэрактыўную лічбавую скульптуру, прысвечаную праблемам інфармацыйнай эпохі, у цэнтры закінутага горада Прыпяць у Чарнобыльскай зоне адчужэння прэзентавалі яе суаўтары — украінскія і французкія мастакі.

Горад, які цалкам адсялілі пасля катастрофы 1986 года, мастакі напоўнілі незвычайнымі для яго колерамі і рытмамі.

Пасля Прыпяці інсталяцыя паедзе ў іншыя краіны, і разам з ёй арганізатары павязуць па свеце майстар-класы, лекцыі і публічныя дыскусіі, прысвечаныя інфармацыйнай бяспецы, медыя-пісьменнасці і процідзеянню інфармацыйным фэйкам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі