У Чашніках за "экстрэмізм" будуць судзіць экс-намесніка старшыні райвыканкама

Чашнікі / vitvesti.by
Чашнікі / vitvesti.by

21 чэрвеня ў судзе Чашніцкага раёна будуць разглядаць адміністрацыйную справу былога намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Сівашэнкі, піша "Медыязона".

Яго вінавацяць у распаўсюдзе "экстрэмісцкай" інфармацыі (ч. 2 арт. 19.11 КаАП). Знаёмы Сівашэнкі расказаў журналістам, што нагодай для суда стала падабайка, якую ён паставіў у 2013 годзе ў пабліку, пазней прызнаным "экстрэмісцкім".

У выканкаме Чашніцкага раёна паведамілі, што Сівашэнка больш у іх не працуе.

Дарэчы, у 2020-м Сівашэнка быў чальцом выбарчай камісіі Чашніцкага раёна. Ён быў вылучаны ад раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі