У чэмпіянаце Беларусі па хакеі будзе гуляць клуб са Смаленска

Хакей, ілюстрацыйнае фота

Хакей, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Расійскі клуб "Славуціч" са Смаленска будзе гуляць у чэмпіянаце Беларусі па хакеі, паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі хакея.

"Славуціч" быў створаны ў 2010 годзе. У 2014-м каманда планавала заявіцца ў беларускі чэмпіянат, але тады гэтага так і не адбылося. Аднак у снежні 2023-га смаленскі клуб усё ж падаў заяўку на ўдзел у чэмпіянаце нашай краіны.

Агулам у экстралізе ў новым сезоне будуць удзельнічаць 14 камандаў: "Авіятар" (Баранавічы), "Брэст", "Віцебск", "Гомель", "Дынама-Маладзечна", "Ліда", "Лакаматыў" (Орша), "Магілёў", "Металург" (Жлобін), "Нёман" (Гродна), "Славуціч" (Смаленск), "Хімік" (Наваполацк), "Шахцёр" (Салігорск) і "Юнацтва" (Мінск).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі