У чэмпіянаце Расіі каманда Ганчарэнкі ўвайшла ў пяцёрку наймацнейшых

Па выніках пяці тураў чэмпіянату Расіі ён увайшоў у пяцёрку наймацнейшых. Каманда не зазнала ніводнай паразы, перамогшы "Уфу" (2:0), пермскі "Амкар" (1:0) і маскоўскі "Лакаматыў" (2:1) і згуляўшы ўнічыю з "Растовам" (2:2) і "Мардовіяй "(0:0). У той жа час чатыры з пяці паядынкаў "Кубань" правяла на сваім полі. 

Лідзіруюць у чэмпіянаце пецярбургскі "Зеніт" (15 ачкоў з 15), маскоўскія "Спартак" і "Дынама" (па 12), а таксама "Краснадар" і "Кубань" (па 11), інфармуе БелаПАН

У апошні час у расійскіх СМІ ходзяць чуткі пра хуткае звальненне Ганчарэнка, які паводле кантракту павінен працаваць яшчэ тры з паловай гады. На яго месца прагназуюць вяртанне румына Дана Петрэску. Беларускі трэнер, які ў мінулым сезоне не здолеў вывесці "Кубань" у еўракубкі, заявіў, што такія чуткі нервуюць гульцоў.

Фота — fckuban.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі