У чэрвені інфляцыя ў Беларусі склала 0,7%

У чэрвені інфляцыя ў Беларусі склала 0,7%

Індэкс спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі ў чэрвені бягучага года склаў 100,7%, у параўнанні з траўнем. Калі параўноўваць з снежнем мінулага года, то інфляцыя склала 3,4%. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Што да базавага індэксу спажывецкіх цэнаў, то ў мінулым месяцы ён склаў 100,4%, у параўнанні з траўнем 2017-га. У параўнанні з снежнем 2016 года гэтая лічба складае 101,5%.

У чэрвені харчовыя тавары ў Беларусі падаражалі на 1,3% — у параўнанні з траўнем 2017-га, і на 4,3% — у параўнанні з канцом мінулага года. Кошты на нехарчовыя тавары ў мінулым месяцы ў параўнанні з траўнем знізіліся на 0,1%, у параўнанні з снежнем 2016 года — выраслі на 1%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі