У "чорным спісе" асобаў, якім забаронены ўезд у Беларусь, 1,1 млн чалавек
У "чорным спісе" асобаў, якім забаронены ўезд у Беларусь, налічваецца 1 мільён 142 тысячы чалавек. З іх беларускім бокам унесены толькі 138 тысяч (16 тысяч паступіла з МУС, 15 тысяч — з КДБ, 7 тысяч — з памежнага камітэта, больш за 5 тысяч унесены за здзейсненае адміністрацыйнае правапарушэнне), астатнія — расійскім. Пра гэта 10 кастрычніка ў Палаце прадстаўнікоў паведаміў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Іван Падгурскі. Ён прадстаўляў змены ў закон, які рэгулюе парадак патраплення ў згаданы спіс і выхаду з яго.
У лютым 2017-га ў "чорным спісе" было 1,7 млн чалавек, 1,5 млн у яго былі ўнесены расійскім бокам (300 тысяч з іх з'яўляліся ўкраінцамі).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.