У "Чыжоўка-Арэне" адбудзецца малітва за Беларусь
На яе запрашаюць усіх хрысціянаў незалежна ад канфесіі.
30 траўня ў мінскім комплексе "Чыжоўка-Арэна" Рэлігійнае аб’яднанне грамадаў хрысціян поўнага Евангелля правядзе "Малітву за Беларусь". Як паведамляе Радыё "Свабода", Мінгарвыканкам даў дазвол на мерапрыемства.
Плануецца, што ў малітве прымуць удзел каля 700 вернікаў. З прывітальным словам выступіць япіскап Леанід Вараненка. Арганізатары мусяць узгадніць з гарадской міліцыяй праграму мерапрыемства і меры бяспекі.
На малітву запрашаюцца ўсе хрысціяне незалежна ад канфесіі.
Фота — svaboda.org