У цягніку "Адэса-Мінск" знайшлі пакет з амфетамінам
У цягніку "Адэса-Мінск" супрацоўнікі Гомельскай мытні знайші небяспечны псіхатроп — амфетамін, паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта.
Празрысты пакет з рэчывам цёмна-карычневага колеру мытнікі знайшлі ў тэхналагічным памяшканні аднаго з вагонаў. Яны накіравалі рэчыва на хімічную экспертызу ў лабараторыю. Там і высветлілася, што ў складзе рэчыва ёсць амфетамін. Яго маса склала больш за 35 грамаў.
Гаспадара пакета з наркотыкамі не знайшлі.
У 2018 годзе гомельскія мытнікі выявілі 96 фактаў перавозкі праз мяжу наркотыкаў і лекавых прэпаратаў, якія маюць у сваім складзе псіхатропныя рэчывы. А ўжо за студзень гэтага года — 17 такіх выпадкаў.
customs.gov.by