У Дагестане невядомыя расстралялі журналіста
Трагічнае здарэнне адбылося раніцай 9 ліпеня ў прыгарадзе Махачкалы пасёлку Семендэр.
Машына журналіста дагестанскага выдання "Новое дело" Ахмеднабі Ахмеднабіева была расстраляная ў 50 метрах ад яго дома. Ён памёр на месцы.
Гэта была трэцяя спроба забойства журналіста, адзначае РІА "Новости". Ён займаў пасаду намесніка галоўнага рэдактара газеты, працаваў у аддзеле палітыкі.
Аб'яўлены план "Перахоп", але злачынцаў пакуль не знайшлі.