У Данецку каля адміністрацыі сепаратысты ўмацавалі барыкады
За ноч, сепаратысты ўмацавалі барыкады з аўтамабільных пакрышак і калючага дроту каля Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.
Пад сценамі будынка знаходзіцца каля 150 чалавек, піша УНІАН. Прычым многія з людзей узброеныя палкамі, бітамі і шчытамі, аднятыі ў нядзелю ў міліцыі. Твары сепаратыстаў схаваныя маскамі і балаклавамі. Таксама на прыступках і клумбах ляжаць горы каменя для самаабароны.
На флагштоку каля абласной адміністрацыі, а таксама над самім будынкам лунаюць дзяржаўныя сцягі Расіі.
У Луганску сепаратысты, якія захапілі будынак Службы бяспекі Украіны, узводзяць барыкады. Акрамя таго, яны абгарадзілі жалезным плотам будынак упраўлення Нацбанка.
Тым часам у Харкаве міліцыянты вядуць перамовы з мітынгоўцамі, якія захапілі Харкаўскую абласную дзяржадміністрацыі. Паведамляецца, што мітынгоўцы пагадзіліся добраахвотна пакінуць будынак.
Фота — ostro.org