У Данецку людзі стаяць у даўжэзнай чарзе на развітанне з Матаролам (фотафакт)
У Данецку развітваюцца з сепаратыстам Арсенам Паўлавым, вядомым як Матарола. Раніцай труну з целам дзеяча “ДНР” выставілі ў мясцовым оперным тэатры. Як паведамляюць данецкія СМІ, рух у цэнтры горада перакрыты. Першым развітацца з паплечнікам прыйшоў лідар “ДНР” Аляксандр Захарчанка.
Чарга людзей, ахвочых развітацца з Матаролам, расцягнулася на дзясяткі метраў.
Арсен Паўлаў быў забіты ў Данецку 16 кастрычніка — у ліфце дома, дзе ён жыў, спрацавала выбуховае прыстасаванне. Паўлаў атрымаў несумяшчальныя з жыццём траўмы.
Донецк провожает Моторолу pic.twitter.com/7ivA0KFqXx
— Александр Коц (@sashakots) 19 октября 2016 г.