У Дубліне адначасова станьчылі 2 тысячы чалавек (відэа)

Танцоры з танцавальных школ усяго свету выстраіліся ў лінію ўздоўж ракі Ліфі ў цэнтры ірландскай сталіцы, каб пабіць папярэдні рэкорд. Ён быў зафіксаваны ў амерыканскім Нэшвіле. Тады ў масавым танцы ўдзельнічалі 652 чалавека.

Дублінскую акцыю ўзначаліў вядомы танцор Джын Батлер, які выступаў у першым шоу Riverdance ў 1994 годзе, паведамляюць інфармагенцтвы. Па словах арганізатараў дублінскай акцыі, у мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 2 тысячы чалавек, але па некаторых прычынах прадстаўнікі Кнігі рэкордаў Гінеса налічылі толькі 1693.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі