У двух пінчукоў з брэсцкай лякарні медыкі адзначаюць станоўчую дынаміку
У стане двух пацярпелых ад выбуху на "Пінскдрэве", якія знаходзяцца ў Брэсцкай абласной лякарні, адзначаецца "некаторая станоўчая дынаміка". Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў намеснік галоўнага лекара Тадэвуш Гарасімчык.
Па яго словах, адзін з пацярпелых, 34-гадовы мужчына, ужо дыхае самастойна і нават спрабуе самастойна есці. Яшчэ аднаго 29-гадовага мужчыну перыядычна адключаюць ад апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, каб ён дыхаў самастойна.
Увесь час застаецца падлучаным да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх трэці пацярпелы, 33-гадовы мужчына. Яго стан без пагаршэння, але пакуль і без паляпшэнняў, кажа Гарасімчык. Усе трое па-ранейшаму ў рэанімацыі.