У Дзень незалежнасці Украіна вярнула з расійскага палону 115 сваіх вайскоўцаў

Вызваленыя з расійскага палону ўкраінскія вайскоўцы

Вызваленыя з расійскага палону ўкраінскія вайскоўцы / Telegram

Украінскія ўлады пацвердзілі, што ў Дзень незалежнасці ва Украіну з расійскага палону вярнуліся 115 вайскоўцаў. Гэта адбылося падчас 55-га абмену палоннымі пры пасярэдніцтве Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. 

Іх абмянялі па формуле “115 на 115” на расійскіх вайскоўцаў, якіх захапілі падчас наступлення ў Курскай вобласці. Як паведамляе міністэрства абароны Расіі, цяпер яны знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.

Паведамляецца, што ўсе вернутыя – жаўнеры тэрміновай службы, матросы і сяржанты, якія трапілі ў палон яшчэ ў першыя месяцы поўнамаштабнага ўварвання Расіі ў 2022 годзе. 

Украінскія ўлады змаглі вызваліць 9 асуджаных расійскімі судамі, трох памежнікаў, 6 нацгвардзейцаў з гарнізона аховы Чарнобыльскай АЭС, а таксама 82 абаронцы Марыупаля. Паўсотні іх іх удзельнічалі ў абароне “Азоўсталі”. 

Многія з былых палонных маюць праблемы са здароўем праз раненні. Усе яны атрымаюць псіхалагічную дапамогу, пройдуць лячэнне і праграму рэінтэграцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі