У Дзісне падчас канікул стварылі "вучнёўскую працоўную брыгаду"

"Вучнёўская працоўная брыгада"

"Вучнёўская працоўная брыгада" / mijory.by

У Дзісненскай школе ў Міёрскім раёне працаўладкавалі школьнікаў. Раённая газета сцвярджае, што яны падчас канікул "зарабілі грошы", а колькі, не паведамляе.

Працу дзяцей у школе арганізавала ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Вучні 9-10 класаў правялі ў школе шэсць дзён на канікулах (працоўны дзень доўжыўся каля чатырох гадзін). Хлопцы абнаўлялі парты і крэслы ў класных кабінетах, а дзяўчаты ім дапамагалі. Таксама яны займаліся рамонтам кніг у школьнай бібліятэцы. А ўзначальваў "вучнёўскую працоўную брыгаду" кіраўнік па "ваенна-патрыятычным выхаванні". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі