У Дзяржынскім раёне забілі дваіх пенсіянераў — мужа і жонку
У Дзяржынскім раёне расследуюць забойства сужэнцаў-пенсіянераў. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, целы 74-гадовага мужчыны і яго 75-гадовай жонкі знайшоў сын загінулых, які прыйшоў адведаць бацькоў увечары 28 снежня. Ім нанеслі нажавыя раненні.
Па выкліку сына, на месца прыбылі праваахоўнікі. Следчыя агледзілі месца злачынства, зафіксавалі сляды і рэчыўныя доказы, правялі апытанне суседзяў.
Па падазрэнні ў нападзе на пенсіянераў затрыманы 33-гадовы мясцовы жыхар, які працуе жывёлагадоўцам, а раней быў неаднаразова судзімы.
Расследаванне справы працягваецца.