У ЕАБР кажуць аб аднаўленні эканамічнай актыўнасці ў РБ. Але ёсць нюансы

Еўразійскі банк развіцця / Reuters 
Еўразійскі банк развіцця / Reuters 

У Беларусі намецілася аднаўленне эканамічнай актыўнасці, кажуць у Еўразійскім банку развіцця. Павялічылася прамысловая вытворчасць упершыню за 13 месяцаў. Рост у лютым склаў 0,5% год да года. У плюс працуе і сельская гаспадарка: выпуск прадукцыі ў лютым вырас на 2,3% г / г.

ВУП па-ранейшаму скарачаецца, але ўжо не такімі тэмпамі. Калі ў студзені падзенне год да года было 5%, то ў студзені-лютым гэты паказчык склаў ужо 3,6%. Сярод негатыўных тэндэнцый, якія тармозяць аднаўленне эканамічнай актыўнасці ў Беларусі, эксперты называюць падзенне грузаперавозак (-33,6% г/г), рознічнага тавараабароту (-4,1% г/г) і інвестыцый у асноўны капітал (-4% г/г).

У ЕАБР таксама нагадваюць, што з 3 красавіка Нацбанк Беларусі зніжае стаўку рэфінансавання з 11,0% да 10,5% гадавых. І гэта ўжо трэцяе зніжэнне сёлета. Паслядоўнае змякчэнне грашова-крэдытнай палітыкі звязана з запаволеннем інфляцыі, кажуць эксперты. Яны мяркуюць, што пры адсутнасці істотных шокаў Нацбанк працягне зніжаць крэдытную стаўку, і да канца 2023 года яна можа апусціцца ніжэй за 10%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі