У экс-амбасадара Ігара Ляшчэні — ператрус

У экс-амбасадара Ігара Ляшчэні — ператрус

11 жніўня сілавікі прыйшлі з ператрусам да былога амбасадара Беларусі ў Славакіі Ігара Ляшчэні. Еўрарадыё спрабуе звязацца з ім, але ён не выходзіць на сувязь. 

Магчыма, ператрус звязаны з дзейнасцю Ляшчэні на платформе "Сход", першым старшынёй якой ён быў. 

Таксама сілавікі прыйшлі да іншых дэлегатаў "Сходу": Алены Радаман, Юрыя Пісарчука, Уладзіміра Каралёва, Уладзіміра Мельніка. На сувязь не выходзяць таксама Радзіслаў Фяцісаў, Наталля Абрашына-Жадаева, Арцём Чапель.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі