У ЕС з 2021 года забароняць аднаразовы пластыкавы посуд

У ЕС з 2021 года забароняць аднаразовы пластыкавы посуд

У ЕС з 2021 года забароняць аднаразовыя пластыкавыя прадметы. Гаворка ідзе пра відэльцы, лыжкі, талеркі, саломінкі для напіткаў, вушныя палачкі і г. д. Еўрапарламент ухваліў адпаведны законапраект 27 сакавіка. 560 дэпутатаў выказаліся "за", 35 — "супраць", 28 устрымаліся. Цяпер мусіць быць падпісанае пагадненне з міністрамі краін Еўрасаюза. Стаіць задача ўзмацніць адказнасць вытворцаў.

Паводле дакумента, праз дзесяць гадоў у краінах Еўрасаюза збор выкарыстаных пластыкавых бутэлек мусіць скласці 90%. Да 2030 года выпуск такіх бутэлек на 30% мусіць складацца з пераапрацаванага матэрыялу.

У Беларусі таксама прымаюцца захады па зніжэнню выкарыстання пластыка. Аляксандр Лукашэнка неаднаразова прапаноўваў паступова адмаўляцца ад пластыкавай тары, бо яна шкодзіць навакольнаму асяроддзю і здароўю людзей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі