У ЕС замарожваюць заробкі, каб выратаваць бюджэт, а ў Беларусі – наадварот
Ірландзец заблакаваў парламент цэментавозам, Іспанія загрузла ў першым
усеагульным страйку за апошнія 8 гадоў (+ Фота)
Страйкі і маніфестацыі ахапілі ўвесь Еўрасаюз 29 верасня. Настаўнікі, транспартнікі, чыноўнікі Іспаніі, Бельгіі, Фінляндыі, Літвы і іншых краін выступілі супраць строгіх захадаў бюджэтнай эканоміі. Так урады спрабуюць даць рады фінансавым цяжкасцям. У Грэцыі 24 гадзіны страйкавалі нават дактары дзяржаўных шпіталёў.
Па словах сакратара Еўрапейскага кангрэсу прафсаюзаў за крызіс мусяць плаціць банкі, а не простыя працоўныя: "Голас працоўных кажа: не рабіце тое, што зрабілі вашыя папярэднікі ў 30-ых. Не адразайце ўсе бюджэтныя выдаткі. Тады ў выніку падобных захадаў прыйшла вялікая дэпрэсія".
Ірландзец на цэментавозе хацеў уехаць у браму парламента. Фота: cfnews13.com
Палітыка бюджэтнай эканоміі ў Іспаніі каштавала працы паўмільёну жыхароў. Заробкі настаўнікаў і пенсіі замарожаныя. Апрача таго, урад выступае за прыватызацыю дзяржаўнага сектара, уключна з адукацыйнай сферай.
Удзельніца страйку: "Мы сто гадоў змагаліся за правы працоўных у гэтай краіне. І я не думаю, што мы мусім вось так проста іх цяпер аддаць. За крызісныя з'явы хай плацяць банкі".
Агульнанацыянальны іспанскі страйк часам перарастаў у пратэстныя акцыі і сутыкненні з паліцыяй. Пратэстоўцы кідаліся яйкамі, блакіравалі дарогу грузавікам, якія развозілі прадукцыю на рынкі. Перапынілі вяшчанне некаторыя рэгіянальныя тэлестанцыі, бо іх супрацоўнікі далучыліся да страйку.
Месцамі запланаваны страйк перарастаў у пратэстныя акцыі. На вуліцах Барселоны. Фота: Associated Press
50-тысячная маніфестацыя ў Брусэлі супала з прапановамі Еўракамісіі пакараць краіны ЕС, якія загналі сябе ў бюджэтны дэфіцыт праз падтрымку сацыяльных праграм. Словы старшыні Еўракамісіі Жазэ Мануэля Барозу ў замежных СМІ:
"Мы ўсе вывучылі цяжкія лекцыі фінансавага крызіса. Зараз урады краін Еўрасаюза заўважна лепей усведамляюць, што неабходна прадпрымаць канкрэтныя дзеянні каб апярэдзіць вялікі бюджэтны дэфіцыт і знешнюю запазычанасць".
Літоўскія прафсаюзы таксама заклікалі грамадзян на вуліцы. Фота: R.Danisevičius
Тым часам як Еўрасаюз імкнецца ўтаймаваць бюджэтны дэфіцыт, Беларусь яму спрыяе.
Для дасягнення паказчыка сярэдняга заробку ў 500 долараў, з 1 лістапада тарыфная стаўка першага разрада вырасце на 30%. Міжнародны валютны фонд у асобе старшыні прадстаўніцтва МВФ у Мінску Наталлі Калядзінай ужо выказаў сваю крытыку.
Наталля Калядзіна: "Гэта прывядзе да росту ўнутранага попыту і росту попыта на імпартныя тавары і паслугі... Гэта значыць дэфіцыт бюджэта і змены ў структуры бюджэтных выдаткаў".
Эканаміст Сяргей Чалы таксама падкрэслівае, што гэта супярэчыць задачы змяншэння бюджэтнага дэфіцыту.
Сяргей Чалы: "У нас бюджэтны дэфіцыт і трэба змяншаць выдаткі. Але палітычная задача [падняць сярэдні заробак да 500 долараў] цалкам супярэчыць гэтаму... Шалёнае павышэнне тарыфнай стаўкі – гэта зусім эканамічна неабгрунтаваны рост прыбыткаў".