У фан-зоне чэмпіянату не пакажуць жывыя трансляцыі матчаў (відэа)
Пра гэта распавёў дырэктар Дырэкцыі па правядзенні чэмпіянату свету Яўген Ворсін.
Па яго словах, якія перадае "Прессбол", у фан-зонах каля "Мінск-Арэны" і "Чыжоўка-Арэны" меркавалася зрабіць жывыя трансляцыі. Але Міжнародная федэрацыя хакея парэкамендавала адмовіцца ад гэтага, каб прыцягнуць як мага больш гледачоў непасрэдна на арэну.
Ворсін спадзяецца, што ідуць перамовы з Белтэлерадыёкампаніяй, каб наладзіць трансляцыі на экранах у зонах гасціннасці каля Палаца спорту, у студэнцкай вёсцы і каля Лядовага палаца.
Фота — афіцыйны сайт ФХРБ