У Фаніпалі прайшла аблава за пратэсты 2020 года
Сілавікі зладзілі аблаву на пратэстоўцаў у Фаніпалі пад Мінска. За ўдзел у пратэстах 2020 года затрыманыя тры чалавекі.
"Пакаяльныя" відэа з імі з'явіліся на адным з праўладных тэлеграм-каналаў. Сярод затрыманых ёсць індывідуальны прадпрымальнік і студэнт медуніверсітэта.
На іх пачалі крымінальную справа паводле арт. 342 КК (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.