У Фарным касцёле Гродна на Раство працаваў АМАП

Фарны касцёл у Гродне

Фарны касцёл у Гродне / vedaj.by

На святочнай імшы 24 снежня на ўваходзе ў cабор святога Францішка Ксаверыя ў Гродне працаваў АМАП, піша Hrodna.life. Міліцыянты былі у экіпіроўцы з металашукальнікамі.

Раней міліцыя заявіла пра намер "забяспечыць парадак" падчас калядных набажэнстваў. У міліцэйскім папярэджанні гаварылася, што супрацоўнікі будуць несці службу каля храмаў "для забеспячэння грамадскага парадку". Таксама яны планавалі кантраляваць дарогі, выяўляць нецвярозых кіроўцаў і прасілі паведамляць пра падазроныя прадметы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі