У фінале чэмпіянату свету згуляюць зборныя Нямеччыны і Аргенціны (відэа)
Другі паўфінальны матч прайшоў у Сан-Паўлу. У ім аргенцінцы перамаглі па пенальці галандцаў.
Склад зборнай Галандыі быў наступны: Сілесэн, дэ Фрэй, Флаар, Мартынш Індзі (Янмаат, 46), Куйт, Вейналдзюм, Н. дэ Ёнг (Класі, 62), Снайдэр, Блінд, Робэн, ван Персі (к) (Хунтэлаар, 96).
Склад зборнай Аргенціны: Серхіё Рамэра, Сабалета, Дземічэліс, Гарай, Роха, Білья, Маскерана, Энса Перэс (Паласіё, 81), Месі (к), Лавэсі (Максі Радрыгес, 101), Ігуаін (Агуэра, 82).
Асноўны час, як і дадатковы, скончыліся ўнічыю 0:0. Пераможцу вызначыла серыя пенальці, якую выйгралі аргенцінцы — 4:2.
Фінал чэмпіянату пройдзе на “Маракане” ў Рыа-дэ-Жанейра ў нядзелю, 13 ліпеня, пачатак а 22-й гадзіне. У ім згуляюць зборныя Нямеччыны і Аргенціны.
Матч за трэцяе месца пройдзе 12 ліпеня ў Бразіліа, пачатак а 23-й гадзіне. У ім сустрэнуцца зборныя Бразіліі і Галандыі.
Фота — ria.ru