У фінале турніру ў Рыме Сабаленка сустрэнецца са Свёнтак

Іга Свёнтак і Арына Сабаленка

Іга Свёнтак і Арына Сабаленка / x.com/WTA

У суботу ў фінале турніру ў Рыме Арына Сабаленка сустрэнецца з Ігай Свёнтак, першай ракеткай свету. У паўфінале беларуска прайшла амерыканку Даніэль Колінз (15-ю ў сусветным рэйтынгу, менавіта яна ў чвэрцьфінале спыніла Вікторыю Азаранка) — 7:5, 6:2, а полька — амерыканку Коры Гаўф (3) — 6:4, 6:3.

У пачатку траўня Сабаленка і Свёнтак змагаліся за перамогу ў Мадрыдзе, і тады перамагла першая ракетка свету.

Па выніках турніру ў Італіі Арына Сабаленка застанецца другой ракеткай свету.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі