У Францыі адбыліся беспарадкі з-за смерці актывіста-эколага (відэа)

Паліцыянты былі вымушаныя ўжыць стральбу з гумовых куляў і слезацечны газ.

У Нанце арыштавана каля 20 актывістаў, у Тулузе — 13. Акцыі пратэсту былі скіраваныя супраць жорсткасці праваахоўнікаў. У мінулую нядзелю ў часе сутыкненняў паміж сіламі бяспекі і дэманстрантамі, якія выступалі супраць будаўніцтва дамбы ў паўднёва-заходняй Францыі, быў забіты 21-гадовы актывіст Рэмі Фрэс. Паводле папярэдніх звестак, яго магла забіць выпушчаная паліцыянтамі электрашокавая граната.

Прэм’ер-міністр Францыі Мануэль Вальс заявіў, што дзеянні дэманстрантаў зневажаюць памяць загінулага актывіста. У сваю чаргу, кіраўнік МУС Францыі Бернар Казнёў назваў гэтыя акцыі “непрымальнымі” і паабяцаў прыцягнуць вінаватых да адказнасці, паведамляюць замежныя інфармагенцтвы.

Фота: Твітэр

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі