У Францыі праходзіць другі тур парламенцкіх выбараў
Выбары ў Францыі
У Францыі праходзіць другі тур парламенцкіх выбараў. Выбарчыя ўчасткі адкрыліся ў 8:00 і закрыюцца ў 20:00.
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон ужо прагаласаваў на ўчастку ў Ле-Туку на поўначы краіны.
Мясцовыя СМІ адзначаюць, што на 12:00 7 ліпеня яўка ўжо большая, чым была ў гэты ж час у першым туры. Яна склала 26,63%, у той час як тыдзень таму яўка да поўдня дасягнула ўсяго 25,9%.
Першы тур датэрміновых парламенцкіх выбараў прайшоў у Францыі 30 чэрвеня. Яго лідарам стала партыя "Нацыянальнае аб'яднанне" Жардана Бардэлы і Марын Ле Пэн з вынікам 33,4%, другое месца заняў левы блок "Новы народны фронт" з 27,98% галасоў, трэцяе — кааліцыя прыхільнікаў дзейнага прэзідэнта Макрона з вынікам 20,76%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.