У Францыі затрымалі групу расіян, якіх падазраюць у падрыхтоўцы тэракту
Яны з'яўляюцца выхадцамі з Чачні.
У Францыі ў дэпартаменце Эро затрымалі пяць грамадзян Расіі. Іх падазраюць у падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту. Пра гэта 20 студзеня заявіў мясцовы пракурор Івон Кальве, паведамляе РІА "Новости".
Паводле звестак французскіх СМІ, затрыманыя з'яўляюцца выхадцамі з Чачні. Узрост затрыманых — ад 24 да 37 гадоў, паведамляе ВВС.
Нагадаем, у Францыі пасля серыі тэрактаў і захопу закладнікаў працягваюць захоўвацца ўзмоцненыя меры бяспекі. Праваахоўнікі працягваюць затрымліваць асобаў, якія падазраюцца ў сувязях з тэрарыстамі.
Фота: AFP