У Гаазе за ваенныя злачынствы пачалі судзіць былога прэзідэнта Косава

Хашым Тачы ў Гаазе / Reuters
Хашым Тачы ў Гаазе / Reuters

Міжнародны крымінальны суд у Гаазе пачаў разгляд справы экс-прэзідэнта часткова прызнанай рэспублікі Косава Хашыма Тачы. Абвінавачванні яму выстаўлены па дзесяці пунктах. Сярод іх — забойствы, катаванні і знікненні людзей. Гаворка пра падзеі канца 1990-х гадоў, калі Тачы ачольваў Армію вызвалення Косава, якая вяла ўзброеную барацьбу за незалежнасць ад Сербіі, піша bbc.com.

Хашым Тачы і трое іншых абвінавачваных, былых камандзіраў АВК, не прызналі віну. У судзе збіраюцца даказаць іх дачыненне да сотняў забойстваў і незаконных затрыманняў.

Тачы быў прэзідэнтам Косава ў 2016-2020 гадах, да таго часу, як яму выставілі абвінавачванне ў злачынствах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі