У Ганконгу пратэстоўцы захоплівалі парламент (фота, відэа)
1 ліпеня ў Ганконгу пратэстоўцы захоплівалі парламент. Нагодай для пратэстаў сталі 22-я ўгодкі з часу вяртання горада ў склад Кітая. У будынку парламента быў вывешаны сцяг, які выкарыстоўваўся ў той час, калі Ганконг быў брытанскай калоніяй. Ён стаў адным з сімвалаў пратэсту супраць кітайскіх уладаў. Асноўны лозунг: "Свабоду Ганконгу!". На сценах парламента таксама з'явіліся лозунгі супраць новага законапраекта аб экстрадыцыі. Горад пасля вяртання ў склад Кітая мае аўтаномію. Аднак пратэстоўцы бачаць у апошніх рашэннях уладаў спробу яе ліквідацыі, інфармуе meduza.io. Пазней паліцыя выціснула пратэстоўцаў з парламента.
Па розных ацэнках, у сямімільённым горадзе на вуліцы выйшлі ад 190 да 550 тысяч чалавек.
Reuters