У Гарадоцкім раёне прымаюць надзвычайныя меры супраць афрыканскай чумы свіней
У Гарадоцкім раёне Віцебшчыны ў месцах, якія масава наведвае насельніцтва, з'явяцца дэзінфекцыйныя дыванкі, каб знішчаць вірус афрыканскай чумы свіней.
Такія дыванкі, які пішуць "Народныя навіны Віцебска", будуць размяшчацца на ўваходах крам, паштовых аддзяленняў, школ, устаноў культуры і г. д. Адпаведнае рашэнне прыняў раённы штаб па прыняцці экстраных мер па ліквідацыі афрыканскай чумы свіней і іншых небяспечных захворванняў жывёл.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, афрыканская чума свіней не рэгістравалася ў Беларусі з 2014 года. Але Гарадоцкі раён мяжуе з Расіяй, а там толькі сёлета было зафіксавана 97 выпадкаў АЧС, прычым у 47 выпадках заразіліся хатнія жывёлы.
У Гарадоцкім раёне ёсць буйны свінакомплекс: больш за 40 000 жывёл. Калі тут зарэгіструюць АЧС, комплекс зачыняць. Дарэчы, працу пры гэтым страцяць больш за 200 чалавек.