У Гарадоцкім раёне ў дарожным здарэнні загінуў чалавек
Дарожна-транспартная аварыя з гібеллю чалавека адбылася раніцай 13 лютага ў Гарадоцкім раёне. Каля вёскі Залучча кіроўца легкавіка не справіўся з кіраваннем: машына з’ехала ў кювет і перакулілася.
У выніку загінуў адзін чалавек, яшчэ пяцёра трапілі ў лякарню з пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці. На месца здарэння выклікалі выратавальнікаў, якія дэблакавалі з салона аўто аднаго з пацярпелых і загінулага, перадае прэс-служба МНС.