У гаражы мінчаніна знайшлі 305 кілаграмаў маку

У гаражы мінчаніна знайшлі 305 кілаграмаў маку

У гаражы мінчаніна знайшлі 305 кілаграмаў маку. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС. 25 ліпеня праваахоўнікі затрымалі непрацуючага мужчыну 1978 года нараджэння, які трымаў макавае насенне ў арандаваным гаражы па вуліцы Панамарэнкі. Знаходка канфіскаваная.

Падобны выпадак адбыўся ў той жа дзень у Брэсце: тут затрымалі 47-гадовага ўкраінца з відам на жыхарства ў Беларусі і таксама канфіскавалі ў яго мак. Праўда, партыя насення была больш сціплай — 16,1 кілаграма.

Штогод падраздзяленні міліцыі па барацьбе з наркотыкамі займаюцца выяўленнем і вынішчэннем макавых плантацыяў, а таксама раскрыццём нелегальных гандляроў макавым насеннем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі