У Германіі могуць прайсці датэрміновыя выбары

Берлін

Берлін / unsplash.com

Ужо праз два месяцы ў Германіі могуць прайсці датэрміновыя выбары. Лідар партыі ХДС Фрыдрых Мерц, якая цяпер у апазіцыі, патрабуе ад канцлера Олафа Шольца правесці выбары ўжо ў студзені, да інаўгурацыі Дональда Трампа.

Згодна з апытаннямі, рэйтынгі цяперашняй кааліцыі нізкія, і ХДС можа ўпэўнена вярнуцца да ўлады. Тады Мерц стане канцлерам.

Мерц займае прынцыповую пазіцыю па падтрымцы беларускіх дэмакратычных сіл і некалькі тыдняў таму сустракаўся са Святланай Ціханоўскай. Акрамя таго, ён паслядоўна заклікае да большай падтрымкі Украіны ў вайне і крытыкаваў канцлера Шольца за павольныя і недастатковыя пастаўкі зброі.

Ціханоўская параўнала Беларусь Лукашэнкі з ГДР

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі