У Глыбоцкім раёне з’явіцца алея цвярозасці

Алея цвярозасці будзе закладзеная ў вёсцы Мосар Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Першыя дрэвы пасадзяць сябры беларускіх аб’яднанняў ананімных алкаголікаў.  Алея туі будзе пачынацца адразу за мясцовым касцёлам, каля скульптуры прарока Майсея. Там установяць камяні з выбітымі на іх надпісамі пра шкоду п’янства і пасадзяць кветкі. Таксама недалёка ад алеі цвярозасці адкрыецца кавярня з безалкагольнымі напоямі.

Адзначым, што ідэя гэтай акцыі належыць мясцоваму ксяндзу Ёзасу Бульку, які ўжо шмат гадоў змагаецца супраць п’янства. Ён ужо стварыў першы ў краіне антыалкагольны музей.

http://www.kp.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі