У Гомелі 10-гадовая дзяўчынка загінула пад коламі грузавіка
У цэнтры Гомеля 10-гадовая дзяўчынка загінула пад коламі грузавіка. Здарэнне адбылося на паркоўцы. Сведкі кажуць, што аўтамабіль здаваў назад, кіроўца не заўважыў маленькага пешахода.
Няшчасны выпадак адбыўся 19 кастрычніка каля 15:20 у раёне скрыжавання вуліц Песіна і Цялегіна. Дзяўчынка ад траўмаў памерла на месцы.
На месцы трагедыі працуюць следчыя.