У Гомелі фанаты зладзілі фотасесію з Сяргеем Міхалком (Фота)
Першы за ўвесь час існавання Brutto канцэрт у Беларусі неўзабаве пачнецца ў гомельскім Лядовым палацы. Да 29 кастрычніка гурт Сяргея Міхалка знаходзіўся пад негалоснай забаронай. Але, нарэшце, атрымаў дазвол выступіць — праўда, не ў Мінску. Але не ўсё адразу.
Перад канцэртам Сяргей Міхалок сустрэўся з самымі шчырымі сваімі фанатамі. Brutto зладзілі відэаадбор праз сацсеткі. 17 аўтараў самых цікавых ролікаў пабачылі Міхалка на дзве гадзіны раней за астатніх гледачоў.
Міхалок ахвотна здымаўся на сэлфі з фанатамі і раздаваў аўтографы. Некаторыя фанаты прынеслі музыку падарункі. Напрыклад, бохан хлеба, спечанага дома, на якім салам быў выкладзены крыж — сімвал Brutto.