У Гомелі кіроўца цудам выжыла ў аварыі
ДТЗ у Гомелі
У Гомелі кіроўца цудам выжыла ў аварыі. 20-гадовая дзяўчына на Jaguar пры абгоне не справілася з кіраваннем і вылецела на паласу сустрэчнага руху, а пасля — у кювет. Ёй і кіроўцам сустрэчных аўто пашчасціла пазбегнуць лабавога сутыкнення на дарозе.
У кювеце аўтамабіль некалькі разоў перакуліўся, але дзяўчына нарадзілася ў кашулі — яна не пацярпела.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.