У Гомелі мужчына "грэў ногі на Вечным агні", цяпер ён у бальніцы

Курган славы ў Гомелі / autotravel.ru
Курган славы ў Гомелі / autotravel.ru

Жыхар Гомеля апынуўся ў бальніцы з тэрмічнымі апёкамі пасля таго, як паспрабаваў сагрэцца ля Вечнага агню, распавядаюць гомельскія ратавальнікі. Інцыдэнт адбыўся ў парку "Фестывальны". Там размешчаны мемарыяльны комплекс Курган Славы, каля якога гарыць Вечны агонь

Высветлілася, што мужчына быў нецвярозы, "грэў ногі на Вечным агні. У выніку чаго на ім загарэлася адзенне".

Пры гэтым мужчына змог самастойна патушыць вопратку. А відавочцы тым часам выклікалі хуткую. Медыкі прынялі рашэнне шпіталізаваць пацярпелага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі