У Гомелі нявесты на байках збіралі грошы на лекаванне дзяўчыны

Жыхары Гомеля збіраюць сродкі на дарагую рэабілітацыю для 15-гадовай Настассі Юрчанка.

1 траўня ў гомельскім парку ўдзельнікі мотаклуба “Жалезныя браты” і моладзевай валанцёрскай групы храма св. Архангела Міхаіла зладзілі акцыю. Байкеры прывезлі на набярэжную Сожа дзяўчат у вясельных сукенках, якія раздавалі мінакам улёткі з заклікам дапамагчы 15-гадовай Настассі Юрчанка.

У лістападзе мінулага года на пешаходным пераходзе Настассю збіла машына. Дзяўчынка атрымала цяжкія траўмы і доўгі час знаходзілася ў коме. Цяпер ёй патрабуецца дарагая рэабілітацыя за мяжой.

Удзельнікі акцыі, такім чынам, заклікалі даць шанец юнай гамяльчанцы ў будучым стаць нявестай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі