У Гомелі педафіла асудзілі на 17 гадоў зняволення
У Гомелі 50-гадовага педафіла асудзілі на 17 гадоў зняволення, перадае БЕЛТА са спасылкай на Гомельскі абласны суд. Мужчына павінен адбыць 3 гады ў турме і 14 — у калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, ён гвалтаваў дзяўчынак 10-12 гадоў і здзяйсняў свае злачынствы ў Гомелі. Затым ён спрабаваў схавацца ў Расіі, але ў ліпені мінулага года злачынцу затрымалі.
Раней гэты мужчына ўжо меў судзімасць у Расіі за падобнае злачынства. Прысуд пакуль не набыў законную моц і асуджаны можа яго аспрэчыць у судзе вышэйшай інстанцыі.