У Гомелі рабочых адпраўляюць на вакацыі за свой кошт да 11 студзеня
У Гомелі многія прадпрыемствы з 25 снежня сыходзяць на працяглыя зімовыя вакацыі — да 11 студзеня, перадае Радыё "Свабода". Пайсці на такі крок іх змушаюць найперш фінансавыя праблемы. У адных засталася нерэалізаванай раней вырабленая прадукцыя, у іншых бракуе заказаў, а значыць, няма грошай на сыравіну і матэрыялы.
Так, на гомельскім заводзе "Цэнтраліт" рабочым і спецыялістам, занятым на вытворчасці, прапанавалі пісаць заявы на адпачынак па ўласным жаданні. Кіраўніцтва прадпрыемства кажа, што няма замоваў, таму даводзіцца эканоміць энергарэсурсы.
На падоўжаныя навагодне-калядныя вакацыі адпраўляюць сваіх работнікаў таксама аб’яднанне "Гомсельмаш", вагонарамонтны завод і шэраг іншых прадпрыемстваў.
Фота: disgustingmen.com