У Гомелі баксёр пакусаў дзяцей

У Гомелі баксёр пакусаў дзяцей

У цэнтры Гомеля на двух васьмігадовых хлопчыкаў напаў сабака пароды баксёр. Пра гэтае здарэнне ў сацсетцы "Вконтакте" паведаміла УУС Гомельскага аблвыканкама. 

Здарэнне адбылося ўдзень 3 лістапада на вуліцы Савецкай. Сабака ўкусіў аднаго хлопчыка за твар і правую руку, а другому парваў куртку.

Міліцыянты, якія прыбылі на месца выкліку, пабачылі, што сабака быў без ланцужка і напысніка. Побач з жывёлай быў нецвярозы 54-гадовы гаспадар сабакі.

Бацькі пацярпелых дзяцей падалі заявы ў міліцыю. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі